Vadim Sidorovich
Амаль што забытыя снягі....Ад хутара да школьнага аўтобуса раніцай і пад вечар да хаты.
Updated: Jan 15
Сааўтар Ірына Ратэнка
Няма чаго асоба й пісаць. Усё сказана ўжо ў загалоўку. Даўнавата была годная зіма з глыбокімі снягамі, маразамі, таўстым лёдам на рэчках і азёрах, і нечакана пашанцавала. Жывём у сапраўднай зіме.
Але нялёгка штодня таскаць шмат бярэмяў дроў у хату, каб тапіць дзьве, а то і тры печы. Кожную раніцу цёмначы мясіць Нівай друзлыя сьнягі 15 кілямэтраў ад хутара да школьнага аўтобуса, бо сынку трэба да школкі. Потым назад да хаты. Пасьля абеда той жа маршрут. Нялёгка, але радасна. А навокал хараство зімовага лесу.