top of page

Відэанататкі па размнажэнню ваўкоў у Налібоцкай пушчы ў 2021 годзе

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • Jan 6, 2022
  • 1 min read

Updated: Jan 15, 2023


Сааўтар Ірына Ратэнка


З траўня па снежань ужо мінулага году з дапамогай фотапастак мы адсочвалі размнажэнне ваўкоў на бадай што палове Налібоцкай пушчы на плошчы каля адной тысячы квадратовых кілямэтраў. Першапачаткова ў траўні было вызначана шэсць воўчых кодлаў у асноўным у норных логвішчах. Гэтыя шэсць воўчых кодлаў цалкам налічвалі 35-40 ваўчанят. Ваўчаняты штомесяц хутка зьнікалі, загінуўшы. У сярэдіне ліпеня заставалася 15 ваўчанят у трох кодлах: 2, 8 ды й 5. Да верасьня дажылі толькі 4 ваўчані з аднаго кодла. Зь іх да канца года дажыла толькі адно ваўчо.


Што зь імі здарылася даведацца было цяжка. Адно зь іх у складзе 6 ваўчанят у норным логвішчы дакладна было забіта мядзьведзем, на што мы маем асобны відэазапіс. Маем нейкія падставы казаць, што астатнія ваўчаняты былі затаптаны зубрамі, быкамі высакароднага аленя, ласямі, ды й забіты рысямі.


То бок каму жывецца ў Налібоцкай пушчы цяжэй за ўсіх - то гэта ваўкам.





 
 
 

Bình luận


Join our mailing list

© 2018-2023 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

bottom of page