• Vadim Sidorovich

Зьвярыныя пярэсмыкі ў Налібоцкай пушчы

Сааўтар: Ірына Ратэнка


Пярэсмыкі - ёсьць досыць вузкія (звычайна шырынёю да 100 мэтраў) праходы зьверыны ад аднаго экалягічная ёмістага мейсца да іншых выбітна багатых варункаў тэрэновых. Пры гэтым пярэсмыкі, дзе сыходзяцца звярыныя сьцежкі, ўтвараюцца толькі тады, калі на тым шляху ёсьць значныя перашкоды дзеля латвага перасоўваньня, як напрыклад, досыць водная рака, або багенная занадта шырокая рачная даліна, ці проста друзная багна. Разам з гэтым недзе і нейкім чынам утвараецца значна лягчэйшы пераход, каб мінуць тую тэрэновую перашкоду. Тады зьвяры з часам знаходзяць яго й стала ім карыстаюцца. Праходзяць у гэтакіх мейсцах жывёлкі даволі розных памераў (як зубры з мядзьведзямі, гэтак і зайцы з вавёркамі), а таксама адрознай харчовай прытарнаванасьці (як гатункі драпежнікаў, гэтак і іхніх ахвяр). Пры гэтым драпежнікі могуць з засады чакаць іхніх патэнцыйных ахвяр пры гэтакіх пярэсмыках. Менавіта гэтак робяць рысі, тады як ваўкі вітаюць на пярэсмыкі не толькі дзеля пераходу, але і каб знянацку напаткаць там мажлівую здабычу.


У Налібоцкай пушчы мы ведаем дзясяткі гэтакіх зьвярыных пярэсмыкаў. Пераважна яны ўлучаны з неабходнасьцю пераходу паўз водна-балотную перашкоду. На пярэсмыках надта эфектыўна ўсталёўваць фотапасткі, якія часам фіксуюць экалягічна й паводзінна надта цікавыя праявы. Далей мы пададзім сэрыі фотаздымкаў з пяці гэтакіх пярэсмыкаў у Налібоцкай пушчы.


Першыя пярэсмыкі ляжаць на праходзе ад адных багатых шыракалісна-яловых лясоў да гэтакіх другіх, якія адлучаны параўнальна невялікай, але досыць воднаю ракою. Цягам амаль што 14 км на ёй няма масткоў, але ёсьць адно паваленнае дрэва паўз усю раку. Тамака й пераходзяць драпежныя зьвяры: рысі, ваўкі, лясныя куны, ліс і іншыя гатункі сысуноў.



Другія пярэсмыкі ўтварыліся, дзе перакрыжоўваецца ланцуг пагоркаў з закінутай лесаасушальнай канавай, што поўніцца бабровымі жэрэмямі. Усё гэта сярод раскошнага чорнаалешніка, які цягнецца на кілямэтры. У мейсцы таго скрыжаваньня драпежныя й недрапежныя сысуны праходзяць па самых розных накірунках проста, або пад простым кутом, але непазьбежна праз тую кропку скрыжаваньня. Раней на мейсцы той канавы была рэчачка, і напэўна дзеялася тое самае, бо тутэйшыя гэтак і звалі тое мейсца Пярэсмыкамі. Камеры на гэтых пярэсмыках ставіліся ў крыху розных мейсцах і пад рознымі кутамі агляду. Таму розныя фота могуць выглядаць, як быццам тое было зусім у розных мейсцах, але тое ўсё зафіксавана на плошчы толькі каля 100 квадратовых мэтраў зусім побач адно ад другога.



Трэція пярэсмыкі знаходзяцца на зьвярыным шляху ад даліны Бярэзіны з багатым шырокалістым лесам да раскошнай галявіны асушанай, але закінутай багны Паўднёвага Ўюнішча (у прыватнасьці да ягонай частцы, што менавалі Гала Балота). Тыя пярэсмыкі паўз канаву па ўдзерванелай, досыць даўняй бабровай даме. Зьвяры пераважна карыстаюць гэтую бабровую даму, а не іншыя пераходы, бо тамака ёсьць найкароткі пераход праз багенныя лясы ад аднаго сухадола да другога.


На гэтых пярэсмыках камеры ставіліся ў двух мейсцах: на бабровай даме й хатцы. Менавіта па той бабровай хатцы праходзіць адзін з падыходаў да асноўнага праходу праз канаву па бабровай даме. На той хатцы і рысь, і воўк нярэдка чакаюць сваіх ахвяр, што рухаюцца па тым пярэсмыкам.





Чацьвертыя пярэсмыкі пралягаюць па досыць доўгаму ланцужку экалягічна багатых мейсцаў, што разьмеркаваны або сярод забагененых лясоў, або па экалягічна малаёмістаму тэрэну. Найбольш зьвярыныя сьцежкі тамака сыходзяцца на пераходзе паўз рачулку па мастку-ляжнёўцы, што зрабілі і падтрымоўваюць тутэйшыя людзі.




Пятыя пярэсмыкі знаходзяцца каля хутара Шакаліха пры рэчцы Волька, дзе гэамарфалягічна й людзьмі ўтвораны і больш-менш падтрымліваецца сухадольны пераход паўз забагененую, досыць шырокую даліну Волькі. Паўз саму рэчку раней (да пачатку 1990-х гадоў) быў па драўляны масток, потым ягоныя рэшты, а потым нехта сьпілаваў вялікую алешыну, якая дала прыдатную пераходную ляжнёўку. Найлепшага пераходу з аднаго боку даліны на другі ў ваколіцах няма.




127 views

© 2018-2019 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.