Сааўтар Ірына Ратэнка
Яшчэ з восені 2021 году даліны рэк у Налібоцкай пушчы й ейных ваколіцах былі набрыняўшы вадою. Зімовыя снягі, што часта чаргаваліся даждлівымі адлігамі, абумовілі значную палавень, што здарылася з пачатку лютага, хаця даволі вялікі ровень вады ў далінах рэк трымаўся ўсю гэтую зіму 2021-2022 гадоў. У дадзены рэпартаж увайшлі фота- й відэа-рэгістрацыі павадкавай сытуацыі ў далінах рэк Нёмана, Бярэзіны, Волькі й Іслачы.
Kommentit