top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Рысёвая матка, маючы сваё рысянё, прыняла чужое рысянё, матка якога загінула

Updated: Jan 15, 2023

Сааўтар: Ірына Ратэнка


Гэтаю зімою ў Налібоцкай пушчы мы ў супрацоўніцтве з бэльгійскімі аматарамі з Wild Naliboki з дапамогай фотапастак вызначылі, што рысёвая матка, маючы сваё рысянё, прыняла чужое рысянё, матка якога загінула. Падрабязьнее гэтая гісторыя адбывалася наступным чынам.


Дзьве рысёвыя маткі жылі на адлегласьці каля 4-6 кілямэтраў паміж іхнімі асноўнымі хатнімі мейсцамі, якія яны стала вызытавалі. Часам яны рэгістраваліся ўсяго на адлегласьці каля 2 кілямэтраў. Напрыканцы лістапада 2019 году абедзьве рысіцы мелі па аднаму рысіняці, і абодва рысіняці былі самцамі. Рысіцы латва адрозьніваліся па іхняй плямкаватасьці, і адну зь іх мы называлі Плямістая, тады як другую Аўрэлія. Рысіня Плямістай было заўважна большае.


Плямістая са сваім рысянём.

У першай палове сьнежня 2019 году Плямістая неяк загінула й ейнае рысянё засталося адно. Каля 30-40 сутак гэтае рысянё блукала адно, дзе яно раней жыло разам з маткай. Каб выжыць, тое рысянё здабывала дробных грызуноў, а таксама пабіралася на ахвярах тамтэйшай ватагі ваўкоў. Дакладнее, тамака жыла воўча-гібрыдная ватага, якая складалася з дзьвюх відавочных ваўкоў і дзьвюх воўка-сабачых гібрыдаў.


Ваўча-гібрыдная ватага, што жыла побач з Плямістай.

Напрыканцы студзеня 2020 году рысянё наблізілася да хатняга мейсца ў дзялянцы жыхарства Аўрэліі. У ягоным асяродку мейсьціўся лясны ветравал памерам каля дзьвюх гектараў. Праз 5-7 сутак тое чужое рысянё ўвайшло ў той ветравал й яно не аднаго разу рэгістравалася побач з Аўрэліяй і ейным рысянём.


Рысянё Плямістай у хатнім ветравале Аўрэліі.
Рысянё Плямістай (праваруч) побач з рысянём Аўрэліі (зьлева) ў хатнем ветравале Аўрэліі.

З таго часу абодва рысяня жылі пры Аўрэліі, але не ўсё было ў іхнім жыцьці мірна. Мы даведаліся, што большае рысянё Плямістай увесь час насядала на меншае рысянё Аўрэліі, й яно стала пазьбягаць прыёмнае рысянё й гэтакім чынам і саму матку. Некалькі разоў мы задакумэнтавалі, як рысянё Аўрэліі ішло адно праз раку па адзінаму тамака пераходу, а потым тым жа шляхам ішла Аўрэлія, а за ёй неадступна, але на пэўнай дыстанцыі ішло прыёмнае рысянё, няспынна засьцерагаючыся незадавальненьня Аўрэліі.


Аўрэлія на пераходзе паўз рэчку, а за ёй рысянё Плямістай.
Рысянё Плямістай на тым жа самым пераходзе глядзіць, як далёка адыйшлася Аўрэлія, каб не нарвацца на наказаньне за неадлучнае сьледваньне за ёю.
Рысянё Плямістай на тым жа самым пераходзе глядзіць, як далёка адыйшлася Аўрэлія, каб не нарвацца на наказаньне за неадлучнае сьледваньне за ёю.
Рысянё Аўрэліі на тым жа самым пераходзе праз рэчку на 10 гадзін раней адно.
Рысянё Аўрэліі на тым жа самым пераходзе праз рэчку на 10 гадзін раней адно.

Аўрэлія з рысянятамі.


168 views0 comments

Comments


bottom of page