top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Схаваная ў пушчанскія нетры невялічкая пасека, што існуе ўжо каля 40 гадоў

Updated: Mar 29, 2023

Сааўтары: Баляслаў і Вінцэсь Сідаровіч


Аднойчы ўвесну ў 1984 ці 1985 годзе, будучы яшчэ студэнтам універсітэту, я са сваімі заалягічнымі захапленнямі неяк у чарговы раз вандраваў па Налібоцкай пушчы. Значны дождж заспеў мяне ў глухамані ўрочышча Таварышчына, што ў паўночна-усходняй частцы гэтае пушчы. Я нямала вымак ад дажджу й ужо шукаў мейсца дзеля больш менш сухога начлегу. Я меў у заплечніку спальнік, а чым укрыцца ад дажджу нічога не было. Шукаючы вялікую разлапістую елку з сушэйшым долам, я раптам заўважыў уперадзе нейкае збудаваньне. Падыйшы да яго, быў здзіўлёны бачыць нешта ад чалавека ў тых сапраўды нетрах. То была невялічкая паветка паўтара мэтра на мэтар. Паветка трымалася на чатырох палях вышынёю крыху вышэй за мэтар. Пакрыта яна была толью. Пад ёю ляжалі нейкія кароткія дошкі, кавалак паліэцілену, сякера, пчэльныя рамкі, зламаны дымар і недамайстраваная пастка для пчол, то бок нейкія рэчы пасечніка. Побач разьмяркоўваліся адзін вулей, заселены пчоламі, і тры пустыя пасткі для лоўлі пчаліных раёў.


Я крыху пасунуў тыя рэчы пад паветкай убок, зрабіўшы нейкую сьценку, потым пад'еў без вогнішча і ўладкаваўся ў спальніку спаць проста на доле з іглічніку, затое пад паветкай. Тамака было больш менш суха, бо тая паветка была пабудавана пад вялізнай елкай. Раніцай, паставіўшы ўсе тыя рэчы па сваім мейсцам, пайшоў далей. Памятую дакладна, што было пагодлівае веснавое надворʼе – цёплае і сонечнае.


І вось літаральна ўчора, я быў у тым мейсцы зноў як і раней са сваімі зоалягічнымі захапленьнямі, а таксама з двума сынамі Вінцэсям і Болесем. Я прыгадаў тую прыгоду сынам, і Вінцэсь кажа, што давай паглядзім, ці засталося што на тым мейсцы. Найсьці яго было не цяжка, бо я добра памятаваў, дзе тое было. Мы дайшлі й зьдзівіліся, што тая невялічкая пасека ў пушчанскіх нетрах дагэтуль усё яшчэ існуе цягам амаль што сарака гадоў. Як і раней тамака быў адзін вулей з пчолкамі, два другіх здаецца былі пустымі, а таксама стаяла чатыры ладных пасткі дзеля лоўлі пчаліных раёў. Тая паветка яшчэ неяк рымсьціла, амаль што заваліўшыся. Пад ёю ляжалі нейкія дошкі і паліэцілен, штось яшчэ. У мяне было адчуваньне, як быццам і не было тых сарака гадоў. Толькі вось надворʼе зімовае.


Пасека стаіць каля невялічкай лонкі, а навокал сьпелы ельнік са шматлікімі старымі ялінамі,

што пэўне ж памятуюць час сорак гадоў таму.


130 views0 comments

Comments


bottom of page