top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Хто ў Налібоцкай пушчы клусуе пчолак, што пасяліліся ў дубох?

Updated: Jan 15, 2023

Сааўтар: Ірына Ратэнка


У Налібоцкай пушчы ва ўрочышчах Курганы, Красная Горка, Свістунова Града, Шубінскі Бор, Галайбова Града, Сымонава і Рабачова завёўся аматар разбураць пчаліныя пасяленьня ў дубох, каб забраць пчолак, іхні мёд, пяргу і праполіс сабе. Пры гэтым ён распілоўвае частку стаўпура таго дубу бензапілой. Пасьля гэтага разбурэньня ў большасьці выпадкаў таксама той дуб ужо не жылец на пушчы. За апошнія 5-7 гадоў мы бачылі больш за дзесяць выпадкаў гэтакага гвалту да дзікіх пчолак і дубоў.

Несамавіта, спыніся.









Магутныя дубы пры галявіне, дзе звычайна пасяляюцца пчолкі.

Пасяленьне дзікіх пчолак у дубох ды ў іншых жоралных дрэвах звычайна не дасягальны для дзікіх жывёл, якія хацелі бы паласавацца пчаліным мёдам ды іхнімі лічынкамі. Мядзьведзі, лясныя куны, нават лісы, барсукі ды янотападобныя сабакі спрабуюць прабрацца да мёду, але гэтакія спробы часьцей за ўсё не пасьпяховы.


Спробы мядзьведзя (падрэпы на кары) прабрацца да пчалінага пасяленьня ў магутным дубе.

Лясная куна выгрызала кару вакол пчалінага лятка ў дубе, каб прабрацца ўнутр да мёду.

І толькі пчаліна-дубовы клусаўнік з бензапілой латва адольвае пчолак і знішчае дуб.

Разбураныя пчаліныя пасяленьні ва ўрочышчах Красная Горка (зьлева) і Курганы (справа).


Разбураныя пчаліныя пасяленьні ва ўрочышчах Асовыя (зьлева) і Камароўскія (справа).


164 views0 comments

Kommentare


bottom of page