Цікавыя відэазамалёўкі з жыцця рысёвых радзін у Налібоцкай пушчы
- Vadim Sidorovich
- Nov 17, 2021
- 1 min read
Updated: Jan 15, 2023
Сааўтар Ірына Ратэнка
Жыццё рысёвых радзін ад народзінаў і да зімы дагэтуль зьяўляцца малавядомым. Выкарыстанне фотапастак дае ўнікальную магчымасць падгледзіць шмат чаго схаванага ад чалавечага вока. Адно з мала даследванных пытаньняў ёсьць роля дарослага самца (мажліва бацькі рысянят), на дзялянцыжыхарства якога пэўная радзіна жыве. Дагэтуль спэцыяльная літэратура кажа, што яна аніякая. Але мы крок за крокам прыадчыняем гэтую таямніцу, паказывая што гэтакі дарослы самец шмат дбае аб радзінах, што жывуць побач. Яны дбайна ахоўваюць хатнія мейсцы радзін, ды шмат падкармліваюць іх. Таму матка большасьць часу (па нашым дадзеным каля 94% часу цягам ліпеню-кайстрычніку) бывае з рысянятамі. Таму рысяняты добра выжываюць. Чым балей гэтакіх відэа, тым балей усё гэта становіцца зразумелым.
コメント