top of page

Цікавыя відэанататкі з летняга жыцця воўчай радзіны

Writer: Vadim SidorovichVadim Sidorovich

Сааўтар Ірына Ратэнка


Мінулым летам у Налібоцкай пушчы нам удалося зафільмаваць даволі шмат відэаматэрыялаў з жыцьця складанай воўчай, якая складалася з басера (то бок дарослы самец, бацька), двух вайдэр (матак), адпаведна двух іхніх кодлаў ды адной падпарадкаванай ваўчыцы-нянькі. Першапачаткова разам у тых кодлах было каля пятнаццаці ваўчанят, але к верасьню ў выніку таго што бальшыня ваўчанят, як тое звычайна, загінула, іх засталося толькі пяцёра.


Мейсца адстою ваўчанят было выбрана бацькоўскімі ваўкамі на адлегласьці ўсяго з кілямэтр ад першапачатковых логвішчаў. Абедзьве вайдэры ў якасьці першапачатковага логвішча мелі самакопныя норы і нарадзілі яны цягам адной і той жа дэкады напрыканцы красавіка. Адлегласьць паміж тымі логвішчамі гэтых воўчых матак была каля 600 мэтраў. Ніжэй пасьля відэа пададзены фота першапачатковых логвішчаў у выглядзе самакопных нор.



Першапачатковыя норныя логвішча двух воўчых матак.

 
 
 

Comments


Join our mailing list

© 2018-2023 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

bottom of page