• Vadim Sidorovich

SOS? У Налібоцкай пушчы і навакольлі засталося толькі 14 ваўкоў!

Сааўтар: Ірына Ратэнка

Насамрэч ужо час казаць SOS аб заняпалым стане ваўкоў нават у Налібоцкае пушчы, дзе на ліпень 2019 году засталося толькі 14 дарослых ваўкоў. І гэта на плошчу амаль што 3000 квадратовых кілометраў, што ўлучае і заказнік "Налібоцкі", і рэшту Налібоцкай пушчы, і ейнае леса-аграрнае навакольле. Акрамя гэтых 14 дарослых ваўкоў, ў траўні імі было народжана пяць кодлаў, і тое магло быць годнае аднаўленьне гэтай лякальнай папуляцыі ваўка. У адным з кодлаў было аж 11 ваўчанят. Але ужо тры з пяці кодлаў загінулі нейкім чынам. У дзьвух астатніх кодлах засталося тры (з 11) і пяць ваўчанят. Пры гэтакіх тэмпах сьмяротнасьці ваўчанят да зімы ня будзе аніводнага зь іх. Добра, калі застануцца гэтыя 14 дарослых асобнікаў. Можа нейкія ваўкі падыйдуць аднекуль. Але як казаў клясык (славуты Максім Гарэцкі): "Спадзева - матка дурных". Трэба неяк ратаваць ваўка, прынамсі не забіваць!

126 views2 comments

© 2018-2019 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.