top of page

Экасядзіба Навусць

Сябры, вітаем! Мы — заолагі і жыхары хутара ў Налібоцкай пушчы. Тут мы жывём, даследуем і запрашаем вас пабыць часткай гэтага. Да нас можна прыехаць на побыт або далучыцца да мікравыправы ў пушчу.

Пасобствы
Дзе мы знаходзімся

ПОБЫТ НА СЯДЗІБЕ

Наша сядзіба знаходзіцца ў сяродку пушчы. Гэта простая, прасторная хата, у якой лёгка дыхаць і кожны знойдзе свой утульны кут. Тут ёсць усё, што патрэбна, каб адпачыць, пераначаваць і ўвайсці ў рытм лесу.

Прасторная кухня-сталоўка абсталяваная электрапліткай, мікрахвалёвай печчу, пасудамыечнай машынай, лядоўняй.

Ёсць душ з гарачай вадой, туалет, ручнікі, невялікая лазня. 

Сядзіба можа прыняць да 6 чалавек. Асноўны пакой мае двуспальны ложак, працоўны стол, печ з агменам. На мансардным паверсе размешчаны матрасы як дадатковыя спальныя мейсцы.

Ва ўсім доме дасягальна бясплатнае падключэнне да Wi-Fi 

Мы маем невялікую ферму і прапануем сняданкі са свойскіх прадуктаў.

Наша сядзіба знаходзіцца на хутары, што ў самым сэрцы Налібоцкай пушчы (100 км ад Менска).

Побач цячэ рэчка Волька, у 3 км па лясной дарозе - утульнае лясное азярко Вока й пушча ва ўсе накірункі.

МІКРАВЫПРАВЫ Ў ПУШЧУ

Мы не робім экскурсій у звыклым сэнсе. Лес для нас не дэкарацыя і не атракцыён. Гэта наш лад жыцця, і мы стараемся не перашкаджаць таму, што адбываецца само па сабе. 

Кожная ездка атрымліваецца адрознай — лес і жыццё ў ім зменлівыя. Мы не гарантуем пэўных сустрэч, але абяцаем зрабіць усё магчымае, каб паказаць як мага больш з таго, што адбываецца ў пушчы цяпер.

Як праходзіць мікравыправа

Кожная выправа індывідуальная: мы ўлічваем тэмп, інтарэсы, фізічныя магчымасці і настрой гасцей. Хтосьці хоча больш назіраць, хтосьці — хадзіць, хтосьці — слухаць. Мы таксама арыентуемся на надвор’е, сезон і тое, што цяпер адбываецца ў лесе, бо пушча кожны дзень іншая. Мы не вядзём групы “па праграме”, мы вядзём людзей у лес так, як павялі б сяброў. 

Фарматы мікравыпраў

  • назіральны: выезд на самаходзе з мэтай убачыць звера + праход пешшу ў нетравае, чымсьці адметнае месца;

  • даследчы: тропы, адзнакі дзейнасці сысуноў, месцы актыўнасці драпежнікаў, усталёўка і праверка фотапастак.

 

Сезонныя магчымасці

  • круглы год — выезд на самаходзе + праходы пешшу;

  • зіма — праход па даліне малой ракі на іртах або пешшу;

  • вясна, лета — сплаў на байдарцы.

 

Працягласць

Звычайная мікравыправа займае каля 6 гадзін. Час залежыць ад сезона, умоў і вашых сіл.

Кошт

Звычайныя экскурсіі — 300 рублёў для 1–4 чалавек.

Даследчая мікравыправа — 100 рублёў з чалавека.

Кошты на іншыя сезонныя фарматы абмяркоўваюцца індывідуальна.

Што важна

Найлепш прыязджаць на выправу з побытам на сядзібе: гэта дазваляе абмеркаваць усе дэталі загадзя, улічыць пажаданні і пачаць выправу натуральна, без спешкі.


Можна прыехаць толькі на экскурсію альбо толькі адпачыць на сядзібе. Да нас прыязджаюць не па камфорт, а па новы досвед і магчымасць убачыць іншы свет.

Дадаткова
Скантактавацца з намі

Каляндар і сувязь

Каб дамовіцца пра выправу ці побыт, абярыце дату ў календары і напішыце нам праз форму ніжэй або ў тэлеграм. Мы адкажам і абмяркуем дэталі.

Вашае паведамленне паспяхова адпраўлена

© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page