top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Веснавая палавень у Налібоцкай пушчы

Updated: Jan 15, 2023

Звычайна развой веснавой палавені, або паводкі залежыць ад воднасці накопленага за зіму снегу й ад таго як хутка гэты снег таіць. Калі напрадвесні раптоўна надышло значнае цяпло, і цёпла значным цягам, то на рэчках будзе палавень. Калі пад час асноўнага сьнегатаяньня ўдзень цёпла, а ўначы падмярзае, а яшчэ горш, калі й удзень стала марозіць, то палавень будзе меншай. Воднасьць сьнегавога покрыва пры аднолькавай ягонай глыбіні залежыць ад таго наколькі яно ўшчыльнілася пад час зімовых адліг. Плашчэня рэльефу асабліва ў раскошных нізінах кшталту Налібоцкай пушчы спрыяе ўтварэньню палавені й яе працягласьці.


Напрадвесьні ў Налібоцкай пушчы рысы палавені, якая будзе неўзабаве, перш за ўсё відаць на дарогах і багенных лагчынах.

Паступова набрыняюць талаю вадою рэчкі, якія становяцца ня здольны выносіць усю нацеклую ваду з рэчышча і даліны.

Вада ўсё дадаецца, яна затапляе ўсю лагчынную частку рачной даліны, што яшчэ завецца абалоньню або поплавам. Паводка будзе стаяць, пакуль прыбылая вада не сьцягнецца рэчкаю. Тады водны паток зноў увойдзе ў рэчышча, або як яшчэ кажуць у трубу.



171 views2 comments

2 comentários


Stanisław Karlik
Stanisław Karlik
24 de abr. de 2021

Po mroźnej zimie Puszcza Nalibocka dosyć podtopiona. Chyba tylko stali mieszkańcy potrafią się tam poruszać bez problemu. Piękne zdjęcia...Dziękuję!

Curtir
Vadim Sidorovich
Vadim Sidorovich
25 de abr. de 2021
Respondendo a

Дарагі Станіслаў, дзякуй за натоўку. Вельмі прыемна, што Вы глядзіце наш гэты пушчанскі блог, які мы нейкімі сваімі высілкамі робім. Здароўя Вам і ўсяго найлепшага, Вадзім

Curtir
bottom of page