top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Няпуджаныя пчалаводы Налібоцкай пушчы

Updated: Jan 15, 2023

Сааўтар Ірына Ратэнка


Апошнія дзесяцігодздзі ў Налібоцкай пушчы зямецкае пасечнае пчалярства было даволі распаўсюджаным заняткам і павольна шырылася. Абзаводзіліся большымі ці меншымі пасекамі як дзяржаўныя ўстановы (напрыклад лясьніцтвы), гэтак і прыватнікі. Пры гэтым ні адна з тых пасек, што былі разьмеркаваны па-за межамі людзкіх пасяленьняў, не была хоць неяк агароджана.


І вось у Налібоцкай пушчы зьяўляецца мядзьведзь і не адзін, а ўжо апошнім часам каля дзясятка. Не падлягае сумлеву, што гэтыя пасекі, якія ня маюць ані агароджы, ані вартаўніка, па сутнасьці ўяўляюць сабою прывабную рэстарацыю для мядзьведзяў. І, агледзеўшыся, мядзьведзі гэта запрашэньне захоцьцю прынялі. Летам 2018 году не было гэтакіх пасек у Налібоцкай пушчы, куды б яны не наведаліся паласавацца. Шкода пчалярам была немалая. Усе яны абуральна скардзіліся. Але самі вінаваты. Ведалі, што мядзьведзі ў пушчы зьявіліся, прададчувалі, што яны могуць нашкодзіць вульлям. Можна было паставіць звычайны мыкавы электрапастух, і пчолкі былі б цэлы, бо мядзьведзь, ткнуўшыся ў электрычны дрот носам, ужо туды ня пойдзе. Нават апасьля цягам некалькіх месяцаў будзе палохацца проста падобнага дроту.


Кляцішчанскае лясьніцтва, што мае немалую пасеку ў лесе за чатыры кілямэтры на поўдзень ад вёскі, цярпела ад мядзьведзя немалую шкоду. Але, як толькі згодна з нашай парадаю яны ўсталявалі электрапастух абапал той пасекі, то мядзьведжыя рабаваньні на пасецы спыніліся. Трэба гэтак і іншым.




Невялічкая і вялікая пасекі ў Налібоцкай пушчы.




Мядзьведзь і ягоныя тропы ў Налібоцкай пушчы.




Разбурэньні на Кляцішчанскай пасецы ў ліпені 2018 году.



87 views0 comments

Comments


bottom of page