Сааўтар Ірына Ратэнка Шостага лістапада ва ўрочышчах Гала Балота і Кухня шакал быў зафільмаваны дзьвюма фотапасткамі. Цікава зацеміць, што з 2014 года цягам усіх сэзонаў мы фільмуем жывёльны сьвет 10-80 (у сярэднім 40-50) фотапасткамі, але гэта першая праўдзівая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы. Гэтакім чынам у Налібоцкай пушчы зьявіўся яшчэ адзін гатунак драпежных сысуноў. Падкрэсьлім, што ён зьявіўся натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі ў паўночным накірунку