Новыя рэгістрацыі шакала і янота-паласкуна вясною 2025 года
- Vadim Sidorovich
- 7 days ago
- 1 min read
Сааўтар Ірына Ратэнка
Гэтай вясною з канца сакавіка па пачатак чэрвеня ў Налібоцкай пушчы шэраг разоў гэтак ці інакш (бачылі, фільмавалі або толькі былі відавочныя адзнакі іх дзейнасьці) мы рэгістравалі інвазыйныя гатункі сысуноў: шакала і янота-паласкуна.
Што тычыцца шакала, то гэты гатунак быў больш-менш адначасова вызначаны ў трох ўрочышчах, даволі аддаленых адно ад аднаго (ад 7 да 32 км), а менавіта пад вёскай Ягадзень, у Асовых і ў Кухні ды Гала Балота. Ёсьць пэўныя падставы меркаваць, што ў адным з гэтых мейсцаў было гібрыднае размнажэньне шакала ў парцы з ваўком.
Паласкун гэтым разам быў зарэгістраваны ня толькі па рачной даліне Бярозы, але і быў значна шырэй, напрыклад ва ўрочышчах Баркі, Ліповіца, а таксама ў Рабачова і Галайбовай Градзе.
Рэгістрацыі паласкуна.
Логвішчнае мейсца ваўка з шакалам. Адбітак задняй лапы шакала ў скоку, а таксама ягоная апраўка.
Comentários