top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Ці ёсьць пярвотныя дзялянкі лесу ў Налібоцкай пушчы?

Updated: Aug 17, 2022

Напоўніцу пярвотных дзялянак лесу ў Налібоцкай пушчы вядома, што няма, як і няма іх нідзе ў іншых лясных землях цэнтральнай і заходняй Эўропы й нават у Белавескай пушчы. Усе лясы, нават самыя захаваныя гэтак, або інакш былі зьменены дзейнасьцю людзей. Але ў Налібоцкай пушчы яшчэ трохі (менш адной адсоткі плошчы) захавалася адносна натуральных лясоў: 200-300-гадовых шыракалістых дрэвастанаў, амаль што 100-гадовых чорнаалешнікаў і 120-150-гадовых іглічных лясоў.


Што тычыцца гэтакіх сьпелых і найбольш экалягічна-ёмістых шырокалістых лясоў, то яны мейсцамі захаваліся ва ўрочышчах Дразды, Паташня і Пяшчаны непадалёк ад ракі Бярэзіны, а таксама ва ўрочышчах Вотчын, Валасень і Сьмейна паміж Будамі і Броднае. Сьпелыя чорнаалешнікі захаваліся пад Казловым Барком і ва ўрочышчы Ліповіца, а таксама мейсцамі ва ўрочышчах Шубін, Кухня й Юніца. Адносна гэтак старых іглічных лясоў, то я толькі ведаю іх невялічкія дзялянкі на выспах пры рэчцы Волька пад Навусьцю й на высьпе ў Валяватцы.


Ніжэй можаце палюбавацца гэтымі дагэтуль захаваўшыміся ў Налібоцкай пушчы адносна пярвотнымі лясамі. Ёсьць спадзева, што іх ня высекуць у бліжэйшай прышласьці, бо гэта найвялікшая каштоўнасьць гэтага ўнікальнага леса-багеннага тэрэну.











125 views0 comments
bottom of page