top of page

Як выглядала Налібоцкая пушча раней: позірк са старых фота і малюнкаў

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • Feb 2, 2022
  • 2 min read

Updated: Mar 29, 2023

Сааўтар Баляслаў Сідаровіч


Мэта гэтага паста напоўніцу відавочна з назову. Мне самому, ды й любому іншаму аматару Налібоцкай пушчы пэўне ж не раз мроілася, як тое выглядала яна раней, да шалёнага наступу чалавека на прыроду ў дваццатым стагодзьдзі. Вядома было б надта цікава зазірнуць у гэтую пушчу пракавечных часоў, адылі дзякуй і за тое, што неяк захаваліся шэраг фотаздымкаў і малюнкаў, што адлюстроўваюць стан Налібоцкай пушчы з сярэдзіны дзевятнаццатага стагодзьдзя да сярэдзіны дваццатага стагодзьдзя.


Пададзеныя фотаздымкі 1920-х і 1930-х гадоў узяты з міжваенных выданьняў польскага лавецкага часопісу Łowiec Polski, а таксама ад шэрагу людзей, якія мелі тое ці іншае дачыненьне да Налібоцкай пушчы (тутэйшыя, асушальнікі, лесагаспадарнікі, паляўнічыя й іншыя). Гэтыя людзкія фотаздымкі пераважна датуюцца пэрыядам 1940-1960-х гадоў, але ёсьць і ранейшыя таксама 1920-х і 1930-х гадоў. Таксама скарыстаны некаторыя аўтарскія фотаздымкі некранутых натуральных варункаў, што яшчэ былі ў Налібоцкай пушчы напачатку 1980-х гадоў. Што тычыцца малюнкаў, то пададзены шэраг карцін вядомага мастака Юльяна Фалата, дзе ён таленавіта адлюстраваў сцэны паляваньня магнатаў Радзівілаў у Налібоцкай пушчы ў сярэдзіне 1880-х гадоў. Лічбавыя копіі гэтых малюнкаў Фалата ўзяты з сайту http://www.pinakoteka.zascianek.pl.


Адносна больш менш старых фотаздымкаў, то я не буду перагружаць деманстрыцыйную частку подпісамі, адкуль яны ўзяты й што тое за мейсца. Гэтак таму што гэтыя фотаздымкі ўжо былі скарыстаны ў розных пастах майго блогу з ўсёй гэтай інфармацыяй. Гэты жа пост мае мэтай толькі зрабіць уражаньне, якой то Налібоцкая пушча была стагодзьдзе раней.


Усё пададзенае пераважна адлюстроўвае лесагаспадарнікаў або паляўнічых у дзеі або часьцей з трафэямі, але лясная, або багенная асноледзь перадае калярытны воблік тагачаснай пушчы яшчэ да паўсюдных высечак і татальнага асушэньня.







Трэба таксама зацеміць, што стагодзьдзе таму, нават яшчэ на пачатку 1960-х гадоў Налібоцкая пушча была ня толькі вялізарным лясным масівам, але леса-багенным комплексам, дзе адчыненыя багны і багенна-прыгнечыныя лясы займалі ня менш траціны плошчы гэтага натуральнага тэрэну. Было ўжо шэраг даволі водных каналаў і заставалася шмат рэчак.







Ніжэй пададзены малюнкі Юльяна Фалата. Лічбавыя копіі гэтых малюнкаў Фалата ўзяты з сайту http://www.pinakoteka.zascianek.pl. Гэтыя таленавітыя малюнкі трапна перадаюць калярыт ранейшай Налібоцкай пушчы.








© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page