Сааўтар Вінцэсь Сідаровіч
Неяк ехаўшы ўсёй радзінаю да сяброў у вёску Дзеражное па дарозе за Пятрылавічамі майго сына Вінцеся, які як і я ў маленстве "хварэе" на рэчкі, надта прывабіла рачулка Замянка, што цячэ ў рэчку Вусу і на той дарозе працякае праз невялічкую вёсачку Пятрова. Я паабяцаў яму неяк схадзіць уздоўж той рачулкі і вось сёньня мы тамака былі.
Рачулка Замянка пачынаецца з двух крынічных мейсцаў каля аднаназоўнай невялікай вёсачкі.
Каля вёскі Замянка адну з крыніц пераўтварылі ў сажалку.
Далей уніз па рэчцы некалі было ўтворана два маляўнічых става.
На адным са ставоў магчыма калісьці быў вадзяны млын, на што паказвае мураваны каменьнямі праход вады. Век таго мура падаецца ня меньш чымся стогадовы.
У ніжнім цячэньні Замянка менш кранутая дзейнасьцю людзей і вельмі маляўнічая. Цалкам працягласьць даліны Замянкі каля 7 км, а даўжыня рэчышча недзе каля 10 км. Мейсцамі Замянка значна меандруе. З рыбы ў па самой рэчцы ў Замянцы ёсьць стронг, галец, пячкур ды шчыпоўка. Напэўна заходзіць плоць ды ялец. У Замянцы ды крыніцах абапал зімуе шмат жабы траўнай.
Даліну Замянкі атачаюць досыць высокія прыдалінныя валы.
Мой сын Вінцэсь, як мы дайшлі да сутокаў Замянкі і Вусы.
Гэта сутокі Замянкі і Вусы.
Гэта рэчка Вуса адразу пасьля ўпадзеньня Замянкі.
Comments