top of page

Ваўкі адганялі мядзведзя ад сваіх ваўчанят

Writer: Vadim SidorovichVadim Sidorovich

Сааўтар Ірына Ратэнка


Нядаўна нам пашанцавала зафільмаваць сутычку паркі бацькоўскіх ваўкоў і мядзьведзя. Той мядзьведзь быў сярэдніх памераў, а басер (бацька-воўк) быў вельмі вялікі. Ваўкі адганялі мядзьведзя, які ўтруціўся ў іхняе хатняе мейсца, дзе знаходзіліся пяцёра ваўчанят. На відэа не відаць бойкі, а толькі паказваецца, як ваўкі пасоўваюць таго мядзьведзя ўзад. Адылі, каля трыццаці мэтраў да таго мейсца і каля дваццаці мэтраў апасьля яны насамрэч біліся, аб чым сьведчыць узрушаная лясная подсцілка ды жмуткі поўсьці абодвух гатункаў. У момант фільмаваньня ваўчаняты знаходзіліся ў 460 мэтрах ад мейсца фільмаваньня. Пасьля той сутычкі з мядзьведзем радзіна ваўкоў сыйшла з таго мейсца на адлегласьць амаль два кілямэтры.



Гэта ўжо трэці задакумэнтаваны намі выпадак узаемнай агрэсіі ваўкоў і мядзьведзя ў Налібоцкай пушчы. Мяркуецца, што пераможца ў гэтакай сутычцы вызначаецца некалькімі чыньнікамі як тое: моц мядзьведзя; моц і колькасьць дарослых ваўкоў, што мае ўдзел у бойцы; а таксама досьвед гэтакіх боек дагэтуль.

 
 
 

Comments


Join our mailing list

© 2018-2023 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich. All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

bottom of page