top of page
Writer's pictureVadim Sidorovich

Знаходка норнага мярла мядзведзя

Некалькі тыдняў таму ва ўрочышчы Ялоўка ў Налібоцкай пушчы я знайшоў некалькі цікавых берлагоў бурага мядзьведзя, які тамака зімаваў усю мінулую зіму. То быў вялікі дарослы самец, які раней мне неаднаразова трапляўся на фотапастку ў тых нетравых мясьцінах Налібоцкай пушчы.


Дзеля зімоўкі той мядзьведзь спачатку рыў норы і адрыў такі адну прыдатную нару, каб тамака зімаваць. Даўжыня зімавальнай камэры была каля двух мэтраў, якая пачыналася адразу каля ўваходу. Побач было яшчэ мінімум пяць спроб адрыць зімавальную нару. Найбольш аддаленая спроба адкапаць норнае мярло ад той прыдатнай нары, дзе мядзьведзь пачаў зімаваць, была на адлегласьці каля 80 мэтраў. Ўся гэта норна-капальная дзейнасьць таго мядзьведзя разьмяркоўвалася ў маладым яловым гушчары з шэрагам моцна спарахнелых старых елак, паваленых ветрам гадоў 15-20 таму.


Лістапад і сьнежань 2022 году выдаліся сьнежныя і марозныя, але ў студзені 2023 году пачалася доўгая адліга і сьнегавое покрыва швыдка таяла. Відаць, што ў тых умовах норная мярло мядзьведзя затапіла, і ён абудзіўся ды пачаў рабіць сабе надольнае мярло гнездавога тыпу з лапак маладых елак. Той новы бярлог быў збудаваны мядзьведзем на адлегласьці 42 мэтра ад пачатковага норнага мярла. У новым надольным берлагу той мядзьведзь перазімаваў задачна аж да першага веснавога цяпла.



Норнае мярло дарослага самца бурага мядзьведзя, які пачаў тамака зімаваць аж пакуль яго не затапіла ў студзеньскую адлігу.


Некалькі іншых спроб таго мядзьведзя адкапаць зімавальнае норнае мярло.



На гэтых фотаздымках відаць, як той мядзьведзь зьбіраў матэрыял для надольнага берлагу.


Новае надольнае мярло, дзе той мядзьведзь без аніякай далейшай фатыгі перазімаваў, дачакаўшыся веснавога цяпла.


172 views1 comment

1 Comment


Austin Svask
Austin Svask
May 29, 2023

What a versatile creature...

Like
bottom of page