top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Праход па рэчцы Паўночная Каменка

Сааўтар Вінцэсь Сідаровіч


Даўно ўжо сын Вінцэсь і я зьбіраліся прайсьціся па рэчцы Паўночная Каменка, якая мае свой пачатак у вёсцы Камень пад Івянцом на ускрайку Налібоцкай пушчы і цячэ ў заходнім накірунку ў пушчанскі асяродак, уцякаючы ў рэчку Ізьледзь пад хутарам Яськава. Пачалі мы свой абход з самай верхняй крыніцы напрыканцы вёскі Камень. Вада з крыніцы бье цёплая каля чатырох стопняў, і таму па крынічнаму раўчуку можна бачыць яшчэ зялёную водную расьлінасьць.



У Камені проста па рэчышчу плаваюць свойскія качкі.



За Каменем на хутарах Млынкі рэчка Каменка асабліва прыгожая. Тамака ў яе ўцякае ручай, які цячэ з-пад Дайнавы. У гэтым рачным кавалку рачная даліна спрэс заселеная бабрамі, норкамі і выдрамі. Тое бачыць асабліва прыемна.



У Млынках вось на гэтым мейсцы калісьці быў вадзяны млын. Захаваліся толькі мураваны праток вады, дамба і багенная галявіна, дзе быў немалы стаў.



Потым Каменка расьцякаецца шэрагам раўчукоў па шырокай багеннай даліне, якая шмат парослая трысьнёгам, і гэтак будзе на працягу кілямэтраў пяці. Ісьці тамака цяжка, але ўзімку магчыма. Тамака таксама спрэс сустракаюцца тропы й іншыя адзнакі дзейнасьці баброў, выдзёр і норак.






Потым рэчка памалу зьбірае ваду з даліны зноў, а сама рачная даліна паступова звужаецца.



Пад хутарамі Козьлікі рэчышча Каменкі спраставана , а рачная даліна асушана.



Пры пераходзе ад натуральнага рэчышча да канавы, рэчышча сама паглыбляецца да роўня канавы.




Далей да сутокаў з Ізьледзю Каменка цячэ як канава.



135 views0 comments

Comments


bottom of page