Сааўтар: Ратэнка І.І.
Гэты кароткі пост у фотаздымках спрабуе жалюгодна адлюстраваць хараство квецені ў Налібоцкай пушчы, якая доўжыцца з канца красавіка й да кайстрычніка, але найбольшы развой мае ў чэрвені й ліпені. У Налібоцкай пушчы вясеньне-летняя квецень асабліва багата, бо тамтэйшыя ляндшафты поўняцца травянымі галявінамі. Сярод іх ёсьць поплаўныя лугі, лугі на лясных лонках на мейсцах былых сенажацяў, лугавіны вакол хутароў і вёсачак, а больш за ўсё гэта раскошныя травяныя лугі на асушаных землях. Далёка не ва ўсіх пушчанскіх абшарах ёсьць гэтакая разнастайнасьць і дзель травяных галявін як у Налібоцкай пушчы. І на іх бясконцая разнастайнасць кветак. А яшчэ ўзбочыны дарог, якія як квяцістыя парканікі ўсім іхнім цягам. Насамрэч будаваныя па Налібоцкай пушчы жвіроўныя дарогі надта дадаюць разнастайнасьці глебавых варункаў, бо марэнная жвірава-пясчаная сумесь прывозілася ў Налібоцкую пушчу звонку, а ў самой лагчынна-роўнядзевай пушчы марэнныя адкладаньні пакрыты таўстымі пяскамі або тарфамі.
Аўтары не імкнуліся зазначаць, якія квяцістыя расьліны і іх супольніцтва ёсьць тутэйшыя, а якія экзатычныя і інтрудакаваны людзьмі. Мы проста падавалі прыгажосьць красаваньня кветак у Налібоцкай пушчы, якая яна нам штодня бачыцца.
Раньнявеснавая квецень у дубровах.
На пераходных і верхавых багнах у траўні.
Уверсе й унізе амаль што адно і тое ж мейсца ў пачатку й напрыканцы траўня.
Квяцістыя адмеціны былых пушчанскіх хутароў і вёсачак.
Comments