top of page

Экасядзіба Навусць прапануе адпачынак і экскурсіі ў Налібоцкай пушчы

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • 1 day ago
  • 2 min read

Сябры, запрашаем вас на мікравыправы ў Налібоцкую пушчу і на побыт у нашай сядзібе Навусць.  З намі вы пазнаёміцеся з прыродным хараством і багаццем пушчы, ды й забачыце тое-сёе з жывёльнага свету.


Экскурсіі і мікравыправы


Да нас можна прыехаць на дзень, на выходныя ці на некалькі дзён, каб пажыць на хутары ці разам з намі выбрацца ў пушчу.

Мы ладзім даволі ўнікальныя экскурсіі. За гады нашых выпраў людзі бачылі ваўкоў, рысяў, мядзведзяў, і, вядома, сустракалі шмат іншых жывёл: зуброў, ласёў, выдраў, баброў, глушцоў, чорных буслоў, розных драпежных птушак і г.д. Падчас тэрэновых экскурсій госці таксама могуць пабачыць разнастайнасць тропаў і іншых адзнак дзейнасці сысуноў і птушак Налібоцкай пушчы, а таксама пачуць праўдзівыя адказы на любыя заалагічныя і экалагічныя пытанні.

Акрамя назіральных экскурсій, мы прапануем мікравыправы з даследчым ухілам — з праверкай фотапастак, усталяваных у розных кутках пушчы. Гэта цудоўная магчымасць падглядзець за цікавымі момантамі з жыцця драпежнікаў. Па водгуках удзельнікаў, такія ездкі не менш захапляльныя, чым дэманстрацыйныя.


People with cameras  and binoculars stand near parked cars on a road, gazing at the landscape and warching wildlife during sunset. Wintery trees and fields surround them.


Побыт у сядзібе


Snowy cabin at dusk with icicles hanging from the roof, illuminated by warm light. Dark trees surround the peaceful setting.

Наша сядзіба можа прыняць да шасці гасцей. Гэта просты, утульны дом, дзе ёсць усё неабходнае: кухня-сталоўка, душ з гарачай вадой, маленькая лазня, Wi-Fi, утульны пакой з печчу і дадатковыя спальныя месцы на мансардзе. Мы частуем гасцей сняданкамі з прадуктаў нашай фермы, а ўлетку гароднінай і садавіной з прысядзібнай дзялкі. Ёсць і даволі багатыя этнаграфічныя экспазіцыі ранейшага сялянскага жыцця ў Налібоцкай пушчы: побытавы музей, сталярска-слясарны музей, экспазіцыя старых аграрных прылад.


Snow-covered cabin in Naliboki forest surrounded by frosty pine trees at sunset. Warm light casts a golden glow, creating a serene winter landscape.

Aerial view of a vast green forest under a partly cloudy sky. Naust Eco station buildings are visible among the trees, creating a tranquil scene.

Naust Eco station guest house in a forest setting, with a pile of sand and a brown dog lying on it. A calm pond reflects trees in the foreground.




Куды можна прайсці самастойна ад нашай сядзібы?


Возера Вока — два з паловаю кіламетра. Месца, дзе можна з вялікай асалодай пакупацца. Хто плаваў тамака, той ведае.


Aerial view of a dense green forest surrounding a small, circular lake near Naust Eco station reflecting the sky. The scene is serene and natural.

Фота Сяргея Плыткевіча.

Five people swim in a calm lake surrounded by a dense forest of tall pine trees. The mood is serene and peaceful.


Рэчка Волька — усяго 200 метраў ад сядзібы. За выключэннем перыядаў працяглай засухі, там можна цудоўна купацца і плаваць на каноэ або байдарцы. Рака аблямавана маляўнічай прыродай і поўніцца жывёльным светам. Чаго толькі не ўбачыш, калі плывеш па ёй. І важна, што на Вольцы няма іншых турыстаў, у адрозненне ад Бярэзіны, дзе ў выходныя бывае даволі людна.



Old wooden bridge over a reflective stream in a grassy field, with a cloudy sky and distant trees in the background. Mood is tranquil.

A calm river reflecting clouds, surrounded by golden reeds under a blue sky. Leafless trees line the horizon, creating a serene scene.

Two kayaks with four people paddle on a calm river surrounded by reeds and trees, under an overcast sky, with an adventurous mood.



Узімку па лёдзе Волькі прыемна прайсціся пешшу або на іртах.


Побач таксама ёсць пясчаныя выдзьмы каля нізінна-багенных галявін — месца з прыродным хараством і частымі сустрэчамі з жывёламі. Ранняй восенню там адбываецца жарсны юр у ласёў і высакародных аленяў, які можна чуць і назіраць.




У прыдатны сэзон наваколлі Навусці поўняцца грыбамі й ягадамі.




Кантакты і браніраванне


Кошты на пражыванне залежаць ад колькасці гасцей, працягласці знаходжання, сезону, замовы харчавання, экскурсій і іншых фактараў, таму іх неабходна абмяркоўваць.


Нам можна напісаць у Telegram, WhatsApp, на электронную пошту naust.eco.station@gmail.com або патэлефанаваць +375297611506. На старонцы сядзібы можна знайсці каляндар з вольнымі датамі і форму для зваротнай сувязі.





 
 
 

Comments


© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page