top of page

Ці магчыма адрозніць шакала па ягоным тропам?

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • Nov 11, 2020
  • 1 min read

Updated: Mar 18

Тропы шакала надта лёгка паблытаць з тропамі свойскай сабакі. Сходныя памеры адбіткаў лап і звілістая іхная пастаноўка пры хадзе характэрна ім абодвум. На пяску або брудзе памеры адбіткаў лапаў шакала 5-5.5 см ушыркі і 6-6.5 см у даўжыню.


Адбітак пярэдней лапы шакала.
Адбітак пярэдней лапы шакала.

Пішуць, што для шакала ў адрозненні са свойскай сабакай адбіткі мазалёў двух цэнтральных пальцаў больш збліжаны і відаць, што яны зросшыся на заднім канцы. Але мой досвед таго не пацвердзіў. Тое нярэдка таксама бывае ў свойскай сабакі, а ў шакала наадварот гэта характэрна не для ўсіх асобнікаў. Прынамсі ў двух шакалаў, якіх я фільмаваў, гэтай адметнай рысы не было. Гэтакім чынам існуе пэўная затыка, каб адрозніць тропы шакала і свойскай сабакі сходных памераў. У гэтым трэба падыходзіць сытуацыйна, мяркуючы, а ці можа быць у пэўнай сытуацыі свойская сабака.


Раньневеснавы адбітак пярэдней лапы ліса. На тропе відаць адбіткі шматлікіх валасоў, якімі паросшы мазалі на лапе ліса.
Раньневеснавы адбітак пярэдней лапы ліса. На тропе відаць адбіткі шматлікіх валасоў, якімі паросшы мазалі на лапе ліса.


Што тычыцца адрознення тропаў шакала ад гэтакіх ліса, то на швыдкім пераходзе ліса вызначае хада з больш рэгулярнай пастаноўкай лапаў па лініі, а не значна звілістая як у шакала. Яшчэ сцюдзёным сэзонам на адбітку лапы ліса відаць, што ягоная лапа парослая валасамі нават на мазалях. У шакала таго няма, і гэта найлепшая рыса адрознення шакала ад ліса па тропах.


Задні троп шакала.
Задні троп шакала.

Пярэдні троп шакала (зьнізу справа) побач з тропамі вялікага ваўка.
Пярэдні троп шакала (зьнізу справа) побач з тропамі вялікага ваўка.

Comments


© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page