top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Фота-нататкі з жыцця рысёвай радзіны ў цёплы сэзон

Updated: Jan 15, 2023

Сааўтар Ірына Ратэнка


Гэтым летам і восенню мы з дапамогаю фотапастак сачылі за радзінным жыццём адной даўно знаёмай рысёвай маткі Аурэліі. Прапануем Вам паглядзець найбольш прывабныя моманты іхняга жыцця, што ўдалося зафільмаваць.



Цікава зацеміць, што побач з гэтаю радзінаю, якая складаецца з маткі і трох рысянятаў, стала рэгістраваўся дарослы самец Цыпрук. Ён даволі часта быў на поклічавай сувязі з Аурэліяй. Цыпрук ёсьць бацька рысянят. З нашых фота- ды відэаматэрыялаў вядома, што ягонае спарваньне з Аўрэліяў дакладна адбывалася на пачатку красавіка, а тады народзіны былі недзе на пачатку чэрвеня. Мяркуецца, што Цыпрук ажыцьцяўляе тэррытарыяльную ахову сваёй радзіны. Тое ж, раней невядомае ў паводзінах дарослых самцоў рыся (то бок ахова тэрыторыі маткі з рысянятамі), мы ўжо два разы рэгістравалі для іншых шлюбных пар.




180 views0 comments
bottom of page