top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Чым займаюцца рысяняты, калі іхняя маці ідзе на паляванне

Updated: Jan 15, 2023

Сааўтар Ірына Ратэнка


Дадзенае відэа дэманструе паводзіны рысянят, якіх іхняя маці пакінула ў скрытным мейсцы сярод трысняговых гушчароў з невялікай бабровай сажалкай па цэнтру. Спачатку цягам паўгадзіны рысяняты гулялі паміж сабою, коўзаючыся на лёдзе. Адзін зь іх неяк залапіў карчоўніка, якога пагуляўшы з'еў. Праз паўгадзіны рысяняты сьцішыліся і схаваліся ў трыснягах на адпачынак і дзеля ўходу за футрам. Тамака яны прабылі амаль што тры гадзіны, калі іх забрала рысіца.

Цалкам, калі падлічыць на шматлікім падобным матэрыяле, сколькі рысяняты адпачываюць, а сколькі гуляюць, застаўшыся адны, то атрымоўваецца, што пераважна яны ўсё-такі сьпяць ды ўхаджваюцца за футрам (недзе каля 81% таго часу).

189 views0 comments
bottom of page