top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Як барсук не спалохаўся ваўка

Updated: Jan 15, 2023


Сааўтар: Ірына Ратэнка



Звычайна пры зручнай мажлівасьці ваўкі забіваюць барсукоў. Забіўшы, з'ядаюць іх. У асноўным барсук становіцца ахвярай ваўка на сваіх параўнальна доўгіх пераходах, калі яны досыць далёка ад сваёй сістэмы нор. Таксама ваўкі забіваюць барсукоў і каля іхніх нор асабліва калі бацькоўскія ваўкі на размнажэньні хочуць заняць барсучыну. Яны падпільноўваюць іх і знянацку наскокваюць. І калі барсук не пасьпеў схавацца ў нару, то ён звычайна забіты. Гэтым разам, як во бачыце на фота, досыць вялікі барсук не спалохаўся немалога ваўка і застаўся цэлым. Мы дакладна ведаем, што гэты воўк быў бацькам кодла і шукаў новае мейсца для сваіх шчанюкоў. Можа ён не хацеў рабіць вэрхал у логавішчным мейсцы, а можа не рызыкаваў зраніцца ад укусаў барсука ў цёплае веснавое надвор'е, калі нават пры параўнальна малой ране можна памерці ад сэпсісу.



332 views0 comments
bottom of page