top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Янот-паласкун стаў звычайным гатункам у даліне ракі Бярозы ў Налібоцкай пушчы

Сааўтар Ірына Ратэнка


У пэрыяд з пачатку красавіка па канец чэрвеня гэтага году мы шмат часу бывалі ў даліне ракі Бярозы (Заходняй Бярэзіны) з нагоды дасьледаваньня логавішчных паводзін ваўка. Пры гэтым усталёўваліся фотапасткі і шмат аглядалі тропы на далінным пяску і глеі, пакінутым веснавой палавеньню. Каля воўчай нары ва ўрочышчы Дразды быў зафільмаваны янот-паласкун (глядзі кароткае відэа ніжэй).



Акрамя таго амаль што па ўсёй даліне Бярозы ў межах Налібоцкай пушчы, асабліва ў яе ўрочышчах са старымі шырокалістымі лясамі (Дразды, Пяшчаны, Паташня, Каралёва, Чугурка) было знойдзена шмат тропаў янотаў-паласкуноў. Прыгадаем, што ў мінулым годзе мы фільмавалі янота-паласкуна пры воўчай норы ва ўрочышчы Паташня блізу Бярозы. З усяго гэтага мы зрабілі выснову, што цяперака янот-паласкун стаў звычайным гатункам у экалягічна-ёмістай даліне гэтай ракі.


Троп янота-паласкуна.

16 views0 comments

Comments


bottom of page