top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Янот-паласкун дабраўся да Налібоцкай пушчы

Updated: Oct 17, 2023

У ліпені гэтага году ва ўрочышчы Паташня быў зафільмаваны дарослы асобнік янота-паласкуна. Само мейсца, дзе той асобнік янота-паласкуна жыве, мае досыць найпрыдатнейшых варункаў для гэтага гатунку сысуноў, а менавіта 150-200-гадовых шырокалістых лясоў на вельмі багатых алювіяльных глебах у даліне ракі Бярозы (Заходняй Бярэзіны). Тамака ёсьць як шмат прыдатных жаралоў (выдатных проста сховішчаў ды мейсцаў зімовага засонку), а таксама параўнальная вялікая біямасса разнастайных кармоў, характэрных для гэтага гатунку. З гледзішча тыповага харчаваньня янота-паласкуна, калі гэты экзатычны ўсяленец стане звычайным у Налібоцкай пушчы, ён можа скласьці канкурэнцыю барсуку, лясной куніцы, шэрай кугакаўцы і янотападобнай сабаке. Цяжка казаць, адкуль гэты новы гатунак зьявіўся ў Налібоцкай пушчы, то бок зь якога накірунку ён дайшоў сюды: можа з Польшчы, можа з Літвы, а можа з цэнтральнага поўдня Беларусі, дзе янот-паласкун таксама жыве.





294 views0 comments
bottom of page