Вялізарнае бабровае жарэмя на каналізаваным ручаі Таварышчына
- Vadim Sidorovich

- 2 days ago
- 1 min read
Сааўтар Вінцэсь Сідаровіч
Ручай Таварышчына мае свае вытокі ў крыніцах на галявіне пад вёскай Вуглы на паўночна-усходнім ускрайку Налібоцкай пушчы. Гэты ручай акрамя крынічных вярховьяў пад Вугламі быў каналізаваны недзе ў сярэдзіне 1970-ых гадоў. Верхняя крынічная частка была пракапана асушальнікамі недзе каля 2010 году.
Цяперака ў сярэднім і ніжнім цячэньнях ручай Таварышчына выглядае напаўнатуральна наступным чынам, як тое пададзена на шэрагу фатаздымкаў, якія бачыце ўнізе. З цягам часу ў выніку воднай эрозіі зьявілася нават невялікае другаснае меандраваньне гэтага ручая ў межах былога канальнага рова.
У першай палове 1980-ых гадоў прынамсі ніжняе цячэньне канала Таварышчына было шчыльна заселена бабрамі, дзе налічвалася каля сарака бабровых сажалак, утвораных дамамі параўнальна невялікіх памераў. Былі бабровыя жарэмя і вышэй, асабліва пад Вугламі. У тых мясьцінах на ручаі Таварышчына асноўным кормам баброў у сьцюдзёны восеньска-зімова-раньневеснавы сэзон была кара асіны. Павыядаўшы ўсю тамтэйшую асіны, бабры з большага сышлі з ручая Таварышчына. Засталіся некалькі іхных жарэмяў пад Вугламі і пры сутоках гэтага ручая з рэчкай Волька.
Два гады таму ўзнікла невялікае бабровае жарэмя на адлегласьці аднаго кілямэтра вышэй па цячэньню Таварышчына ад ягонага вусьця ў Вольцы. А ўжо гэты год тамака вялікая радзіна баброў (6-8 асобін) утварылі вялікі стаў на гэктараў дзесяць, пабудаваўшы ня надта высокую, але вельмі доўгую даму даўжынёю ў 220 мэтраў. Блізу той дамы па цэнтру става бабры збудавалі немалую хатку. На фатаздымках ніжэй убачыце фрагмэнты той бабровай сажалкі ды дамы.
Тутай відаць іхная хатка.

































Comments