top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Дзе былі смалярні ў Налібоцкай пушчы?

Updated: Jan 15, 2023


Калісці ў Налібоцкай пушчы былі развойныя смалярні, дзе з хваёвай жывіцы выраблялі смалу, шкіпінар, дзёгаць, поташ, дравесны вугаль і іншыя хімічныя рэчавы. Яшчэ прынамсі ў XIX-тым стагодздзі гэтакія лесахімічныя прадпрыемствы працавалі ў Дужэ Поле, Вусе і Троках. Тыя, што былі ў Дужэ Поле і Вусе, праіснавалі да сярэдзіны 1980-х гадоў, калі былі разабраны. Смалярня ў Троках была мадэрнізавана ў 1980-х гадох са спэцыялізацыяй на выраб дравеснага вугалю, але ў сярэдзіне 2000-х гадоў праца тамака замарудзілася. К 2010-м гадам смалярня ў Троках была закінута і потым абсталяваньне дазваньня было забрана. Зараз ні ў адным з гэтых мейсцаў паглядзець на рэшты смалярняў немагчыма, акрамя нейкіх смалярных бочак у Дужэ Поле. Але і ў Дужэ Поле гэтых смалярных бочак ужо менш чым іх было ў 1990-х гадох.


Смалярня ў Дужэ Поле. Фота Л.Іванова 1930-х гадоў. Узята з Echa Leśne, 1933(2).

На смалакурні ў Налібоцкай пушчы (магчыма ў Дужэ Поле), 1915 год. Узята з кнігі “Geographischer Bilderatlas des polnisch-weibrussischen Grenzgebietes” by B. Brandt (1918).

Рэшты смалакурні ў Дужэ Поле, 1987-2015 годы.


Хата апошняга дырэктара смалакурні ў Вусе. Мейсца дзе яна была. Масток праз Вусу каля былой смалакурні.


Мадэрнізаваная смалакурня дзеля выпалу дравеснага вугля ў Троках у 2013 годзе. Фота ўзяты з сайту http://by. holiday.by/skarb/698.

101 views0 comments
bottom of page