top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Калядная вандроўка да прынёманскіх крыніц

Updated: Mar 29, 2023

Сааўтары: Баляслаў і Вінцэсь Сідаровіч


Яшчэ ў пачатку 1970-тых гадоў мая бабуля Вольга Сцяпанаўна Віктаровіч перад Калядамі прасіла мяне прынесці трохлітровы бідончык крынічнай вады. Я, тады падлетак каля дзесяці гадоў захоццю хадзіў на бліжэйшую крыніцу каля рэчкі Валмянка, што працякала за якісьці кілометар ад бабулінай хаты. Менавіта на гэтай вадзе бабуля варыла посную калядную куцьцю з пярлоўкі. Таксама бабуля любіла на Каляды папіць крынічнай вады, ухваляючы яе лепшую якасьць перад вадой са студні.


За некалькі месяцаў да чарговых Калядаў я распавёў тое сваім сынам Вінцэсю і Болесю, і у нас зьявілася ідэя супольнай каляднай вандроўкі да прынёманскіх крыніц. Тая вандроўка адбылася на трэці дзень Калядаў. Надвор'е было цудоўна зімовым.


Сыны хацелі ўбачыць раскошную крыніцу, дзе чысьцюткую ваду выбівае на паверхню з пяску, а потым мноства маленькіх струменчыкаў зьбіраецца ў празрыстую ручаінку. У тым крынічнам мейсцы каля Нёмна, куды мы накіраваліся, я ведаў тры гэтакія крыніцы. Але на нашае расчараваньне першая зь іх была падтоплена бабровай дамай, і крыніца стала падобнай на цёмную сажалку. Тое самае было і з другой крыніцай, хаця я памятаваў абедзьве зь іх менавіта гэтакімі, як я распавёў: з пясчаным ложам і мноствам чысьцюткіх струменчыкаў вады, што цякуць па пясочку. Хлопцы зьбянтэжыліся. Вось уж гэтыя бабры.




Заставалася апошняя трэцяя крыніца й на нашу радасьць яна захавалася некранутай і не зьмянёнай бабрамі. Сыны ды я сам былі спатоленыя, забачыўшы тую шыкоўную крыніцу і набраўшы пяцілітровы слоік крынічнай вады.




91 views0 comments
bottom of page