Навошта і якім чынам рысі карыстаюць дарожныя трубы
- Vadim Sidorovich

- 4 hours ago
- 1 min read
Сааўтар Ірына Ратэнка
У Налібоцкай пушчы мы вызукалі, дзеля чаго дарожныя трубы карыстаюцца рысямі. Вызначыліся чатыры гэтакія нагоды. Па-першае, дарожныя трубы ёсць чымся выбітнае ўтварэнне ў структуры мейсца жыхарства, якія ня толькі рысі, але і іншыя сысуны захоцьцю знакуюць дзеля абароны пэўных межаў сваёй дзялянкі жыхарства. Дык вось вынікі трапленьня рысяў па снегавому покрыву сведчаць, што ў прыблізна 90% выпадкаў рысі, вызытуючы дарожныя трубы, прынамсі знакавалі іх. Па-другое, у прыблізна 60% выпадкаў рысі відавочна карысталі дарожныя трубы дзеля лавецтва. Памалу і бязгучна рухаючыся паўз край лесу ўздоўж лясной дарогі, яны заходзілі ў дарожныя трубы, каб раптоўна з’явіцца на супрацьлеглым баку ды каб тамака засьпець зьнянацку нейкую ахвяру. Часам тое выдатна спрацоўвае. Двойчы мы знаходзілі казуль і аднаго разу янотападобнага сабаку, забітых рысямі, менавіта гэтакім чынам. Трэцяе, пад час залеў ды проста цягам занадта вільготнага ляснога асяродзьдзя, напрыклад, пры мокрым снезе ў зімовую адлігу рысі карыстаюць дарожныя трубы, каб абсушыцца, атрахнуўшыся ды пацершыся аб сухі пясок або іншы субстрат усяродку трубы. Пры гэтым застаецца нейкая поўсць ды засохлыя брудныя кроплі на сценах трубы. У чацвёртых, рысі карысталі дарожныя трубы дзеля адпачынку і нават сну часам даволі працяглага. У двух з пяці выпадкаў гэтакі адпачынак і сон доўжыліся аж 7 і 11 гадзін. Напэўна адначасова тое суправаджалася з пакрыёмым чаканнем падыходу да трубы мажлівай ахвяры.






















Comments