top of page

Надрукавана новая падрабязная кніга паводле адзнак дзейнасці сысуноў Беларусі

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • Feb 7
  • 1 min read

Updated: Mar 25

Кніга дае падрабязнае ўяўленне аб адзнаках дзейнасці сысуноў Беларусі і іншых прыродных рэгіёнаў лясной зоны Эўропы. Сярод гэтакіх адзнак дзейнасці сысуноў вылучаюцца тропы, сцежкі, тэрытарыяльныя знакоўкі, апраўкі, лёжкі адпачынку, логвішча, кіпцявыя надрэпы, мейсцы грумінгу, купалішча, сушылкі, норы, рэшты харчавання, забітыя драпежнікамі ахвяры, мядзведжыя берлагі, бабровыя хаткі і дамы ды шэраг іншых. Гэтая інфармацыя падаецца як па разнастайным экалягічным сытуацыям, гэтак і па розным гатункам сысуноў. Матэрыял для напісання і ўкладання гэтай кнігі збіраўся цягам сарака гадоў пераважна ў Налібоцкай пушчы і Паазерскай пушчы.




Гэтая кніга ўжо ёсьць ці ў хуткім часе будзе ў наступных бібліятэках Беларусі:

(1)   Прэзідэнтская бібліятэка РБ, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

(2) Нацыянальная бібліятэка Беларусі, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116

(3) Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, г. Мінск, вул. Сурганава, 15, отдел комплектования

(4) Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 7

(5) Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна, плошча Перамогі 2а, Гомель

(6)   Віцебская бібліятэка імя У. І. Леніна, вулiца Ленiна 8a, Віцебск

(7)   Абласная навуковая бібліятэка імя Карскага, вуліца Карбышава 17, Гродна

(8)   Брестская абласная бібліятэка імя Максіма Горкага, бул. Касманаўтаў 48, Брэст

 
 
 

Comments


© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page