top of page
  • Writer's pictureVadim Sidorovich

Падзеі на гразевых купалішчах дзікіх капытных у Налібоцкай пушчы

Сааўтар Ірына Ратэнка і Вінцэсь Сідаровіч


Дзікія капытныя, а сярод іх асабліва дзікі й высакародныя алені часта карыстаюць гразевыя купалішча. Адна з асноўных нагод каб рабіць гэтакі грумінг палягае ў неабходнасьці неяк абароніцца ад нападаў навалы заедзі асабліва сьлепакоў і аваднёў. Астудзіўшы шматлікія пакусы ў гразевой жыжы, а таксама намазаўшыся гразьзю становіцца лягчэй. Тутай яны шмат труцца аб дрэвы, чухаючы мейсцы, што сьвярбяць ад пакусаў. Засохлая на скуры і поўсьці гразь уяўляе сабой надзейную абарону ад заедзі, але часовую, а потым трэба абмазвацца гразьзю зноў.


Другая патрэба ёсьць неабходнасьць асьцюдзяніцца пад час юру, калі арганізм асабліва ў юрных самцоў выпрацоўвае часам зашмат цяпла. Па-трэцяе, гразевыя купалішча ёсьць мейсцы эфэктыўнай тэрытарыяльнай знакоўкі як водарнымі залозамі, гэтак і візуальна абдрэпываючы кару рагамі ў выпадку аленей, ласёў і зуброў, або скусваючы паску на кары ікламі ў выпадку дзікоў. Таксама гразевыя купалішча карыстаюць як вадапоі.


Частая наяўнасьць дзікіх капытных на гразевых купалішчах вабіць сюды ваўкоў, каб штосьці ўпаляваць.




89 views0 comments
bottom of page