top of page

У пошуках, што засталося ад рэчкі Пружэніца пасля асушэння

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • 3 days ago
  • 3 min read

Сааўтар Вінцэсь Сідаровіч

Мы жывём на хутары Навусьць пры сутоках рэчкі Волька і былой амаль што раўназначнай рэчкі Пружэніца. Ад таго і назва хутара Навусьць, то бок паселішча пры рачным вусьці, а менавіта Пружэніцы ў Вольцы. Цягам асушэньня Налібоцкай пушчы ў савецкі час ў 1960-1970-ых гадох Волька, якая больш плынная і мела менш багенную даліну, засталася адносна мала пашкоджанай асушэньнем, тады як Пружэніца цякучая праз раскошную багну Паўночнае Ўюнішча пацярпела ад асушэньня дазваньня. Яе воды забралі чатыры асноўныя асушальныя канавы, тры зь якіх цякуць у Вольку, а адзін да Сябрыньскіх ставоў і далей у Іслач.

Нам было цікава, што засталася ад былой Пружэніцы і яе багеннай даліны да цяперашняга часу праз бадай што пяцьдзесят гадоў амаль што небыцьця. Таму цягам апошніх гадоў мы час ад часу рабілі вылазкі да мейсцаў, дзе яна цякла, і сабраны фотаматэрыял падаецца ў гэтым пасьце.

Для пачатку дамо некалькі гістарычных сьведак. Калісьці вярхоўе Пружэніцы былі аж на травяной багне, якая мейсьцілася з кілямэтар на паўднёвы захад ад вёскі Яцкава на Іслачы. Захаваўся фотаздымак тых рачных істокаў 1967 году, зроблены заолягам Анатолям Фамянковым.

Пружэніца (Жарэміца) ва ўрочышчы Цякучае, 1967 год. Фатаздымак Анатоля Фамянкова.
Пружэніца (Жарэміца) ва ўрочышчы Цякучае, 1967 год. Фатаздымак Анатоля Фамянкова.

Ніжэй даецца цалкам мапа, якая паказвае, як цякла Пружэніца на пушчанскіх абшарах недзе яшчэ на пачатку 19-ага стагодзьдзя.

Дык вось самае вярхоўе Пружэніцы, якія зазначаны ў верхнім правым куту гэтай рэканструкцыйнай мапы, выглядалі прыблізна як на тым фатаздымку Анатоля Фамянкова.

Расейская мапа 1860-ых і савецкая мапа 1930-ых гадоў даюць значна скарочанае цячэньне Пружэніцы бадай што толькі яе траціну. Усю яе тады па тым тапілам проста ніхто з картографаў не праходзіў. Да таго ж Пружэніца, або як яна звалася ў вярхоўях Жарэміца, уцякаючы на плашчыню багны Ўюнішча, значна разгаліноўвалася, а потым зьбіралася больш-менш у адно рэчышча. Таму тое картографы маглі не паяднаць. Адылі на паўночны ўсход ад багны Ўюнішча на тых мапах увогуле не зазначана аніводнай рэчкі, але нават і цяперака тамака захаваліся развойныя рэчышчы. Адпаведныя фрагмэнты тых мап даюцца ніжэй.

Цікавы самі назовы, якія карысталі да рэчкі Пружэніца. Сам гэты назоў сьведчыць аб тым, што рэчка была падпруджана шмат ў якіх мейсцах, і вядома кім - бабрамі, іхнімі дамамі. Нездарма ўрочышча, якое размяркоўваецца вакол Пружэніцы паўднёвей багны Ўюнішча завецца Запрудзьдзем, то бок падпруджаным і вядома кім - бабрамі, іхнімі дамамі. І яшчэ верхняя частка Пружэніцы гістарычна аж да яе зьнікненьня пасьля савецкага асушэньня звалася Жарэміцай. Жарэмя - гэта гістарычна вядомая назва бабровага паселішча. Іншымі словамі Пружэніца была вельмі бабровай рэчкай. Шмат баброў тамака і цяперака як на рэштах самой рэчкі, гэтак і на каналах, якія забралі ейную ваду.

Далей дамо фотаздымкі па былой даліне Пружэніцы з былых вярховій да нізовій. Гэта будуць фотарэгістрацыі таго, дзе хоць штось ад яе засталося.

Бабровае затапленьне ў вярхоўях Пружэніцы (Жарэміцы) ва ўрочышчы Цякучае.

Рэшты былога рэчышча Пружэніцы (Жарэміцы) ва ўрочышчы Казінаўка, то бок яшчэ да ўцяканьня на плашчыню багны Паўночнае Ўюнішча.
Рэшты былога рэчышча Пружэніцы (Жарэміцы) ва ўрочышчы Казінаўка, то бок яшчэ да ўцяканьня на плашчыню багны Паўночнае Ўюнішча.
Рэшты былога рэчышча Пружэніцы (Жарэміцы) ва ўрочышчы Казінаўка.
Рэшты былога рэчышча Пружэніцы (Жарэміцы) ва ўрочышчы Казінаўка.
Відаць мінэральны сьлед рэчышч Пружэніцы (Жарэміцы) на асушальных картах былой багны Паўночнае Ўюнішча. Відаць як воды Пружэніцы разгаліноўваліся, трапіўшы на плашчыню багны.
Відаць мінэральны сьлед рэчышч Пружэніцы (Жарэміцы) на асушальных картах былой багны Паўночнае Ўюнішча. Відаць як воды Пружэніцы разгаліноўваліся, трапіўшы на плашчыню багны.
Былое рэчышча Пружэніцы адразу паўднёвей асушальных карт ва ўрочышчы Цякава на Паўночным Ўюнішчы. Гэтак шмат вады, бо яно падпруджана бабрамі.

На гэтых фатаздымках вышэй відаць нейкія рэшты плыні вады або стаячая вада па былому рэчышчу Пружэніцы ва ўрочышчы Запрудзьдзе.

Далей даюцца фатаздымкі даліны Пружэніцы пад Навусьцю ва ўрочышчы Віднае.

Часам тамака гэтак шмат скапліваецца вады, што яна сягае цераз дарогу.

Наступные два фатаздымка даюць уяўленьне аб асноўных асушальных каналах, якія забралі ваду з Пружэніцы і нясуць яе ў Вольку пад Навусьцю.

Comments

© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page