top of page

Козы і сыры ў Бенедыктовічаў на хутары Стаськава

  • Writer: Vadim Sidorovich
    Vadim Sidorovich
  • Dec 30, 2021
  • 1 min read

Updated: Mar 20

Некалькі гадоў таму я засмучаўся, што ў Налібоцкай пушчы зьнікае сялянскае жыццё, і распавядаў пра бадай што апошняе гэтакае ў радзіне Мазалеўскіх на хутары Стаськава, захапляючыся ягонай маляўнічасцю. Але жыццё не стаіць на мейсцы. Толькі я тое паведзіў, як на пушчы стаў назірацца пэўны развой у авечкагадоўлі, напрыклад, у Козьліках, Панямоні і некаторых іншых паселішчах. А нядаўна на тым жа самым хутары Стаськава ў сваяцкай Мазалеўскім радзіне Бенедыктовічаў утварылася досыць заўважная ферма з мноствам птушкі (гусі, куры і качкі) і быдла. Сярод быдла, што гадуе гэтая радзіна з трох чальцоў (мужык, жонка і падлетак сын), пераважаюць козы. Козы гожыя, пародзістыя. На момант майго вызыту да Бенедыктовічаў тых коз было аж 37.



Хата Бенедыктовічаў у Стаськава.
Хата Бенедыктовічаў у Стаськава.
Агромістае старое гумно. Яно ўражвае сваімі памерамі й адмыслоўствам збудаваньня, але на жаль паступова самаразбураецца пад уплывам вільгаці.
Агромістае старое гумно. Яно ўражвае сваімі памерамі й адмыслоўствам збудаваньня, але на жаль паступова самаразбураецца пад уплывам вільгаці.
Выган з мыкай каля хутарскога падворку.
Выган з мыкай каля хутарскога падворку.

Сын Гардзей пасьвіць статак коз. Пільнасьць з гэтым патрэбна, бо нядаўна ваўкі забілі і з'елі іхняга казла.
Сын Гардзей пасьвіць статак коз. Пільнасьць з гэтым патрэбна, бо нядаўна ваўкі забілі і з'елі іхняга казла.

Навошта козы ў хутарской гаспадарцы? Адказ просты - сыры. Ды яшчэ якія смачныя. Упершыню вызытуючы да Бенедыктовічаў, я крыху скептычна ставіўся да мажлівай іх якасьці. Адылі, паспытаўшы, я й жонка пераканаліся, што іхняя сырная якасьць ёсьць на роўні лепшых козьіх сыроў ў Гішпаніі й Італіі, якія нам давялося есьці не аднойчы. Гонар бярэ, што і ў нас на пушчы тое могуць рабіць ня горш нават у хатніх умовах, варыўшы сыры ў звычайных рондалях.




 
 
 

3 Comments


Dźmitry Hurnievič
Dźmitry Hurnievič
Jan 24, 2022

А ці можна недзе набыць гэтыя сыры?

Like
Dźmitry Hurnievič
Dźmitry Hurnievič
Feb 04, 2022
Replying to

Дзякуй вялікі. Парэкламую такіх цудоўных людзей.

Like

© 2018-2026 by Irina Rotenko & Vadim Sidorovich.

All photographs appearing in the site are the exclusive property of their owners and may not be copied or used in any way without the authors' permission.

Усе фотаздымкі на сайце — уласнасць іх аўтараў і не могуць выкарыстоўвацца без іх дазволу.

bottom of page