top of page



Экасядзіба Навусць прапануе адпачынак і экскурсіі ў Налібоцкай пушчы
Сябры, запрашаем вас на мікравыправы ў Налібоцкую пушчу і на побыт у нашай сядзібе Навусць. З намі вы пазнаёміцеся з прыродным хараством і багаццем пушчы, ды й забачыце тое-сёе з жывёльнага свету. Экскурсіі і мікравыправы Да нас можна прыехаць на дзень, на выходныя ці на некалькі дзён, каб пажыць на хутары ці разам з намі выбрацца ў пушчу. Мы ладзім даволі ўнікальныя экскурсіі. За гады нашых выпраў людзі бачылі ваўкоў, рысяў, мядзведзяў, і, вядома, сустракалі шмат іншых жывё
Vadim Sidorovich
Mar 162 min read


Вабныя Асовыя - былая вёсачка і квяцістыя лугі ў навакольлі
Асовыя ёсьць вабнае ды надта прыцягальнае мейсца на паўднёвым захадзе Налібоцкай пушчы. Яны вабныя сваім ўсясэзонным хараством, але найбольш у чэрвені, калі раскашуюць кветкамі тамтэйшыя лугі. У гэты час на тых лугох заўважна шмат чырвонага то бок чырвоных і ружовых кветак, якія красуюць даволі працяжна аж да ліпня, а некаторыя і цягам ўсяго таго месяца, як раскашуе ліпа, якой дарэчы ў Асобых таксама шмат. Далучыўшыся да тых асоўскіх лугоў поўных чырвоных красак, адчуваеш ч
Vadim Sidorovich
37 minutes ago2 min read


Гаёўня Купалішча на груду Чарнава сярод багнаў Купалішча і Паўночнае Ўюнішча
На паўночным усходзе Налібоцкай пушчы гаёўня Купалішча была найбольш заглыбленай у леса-багенныя нетры. Яна разьмяркоўвалася паміж разложыстай багнаю Паўночнае Ўюнішча з захаду і меншай, але вельмі топкай багнаю Купалішча з усходу. Сам купалішчанскі двор з хатаю і гаспадарчымі забудовамі стаяў на адрогу вялікай сухадольнай выспы Чарнава пры беразе багеннай рачулкі Жаўцянка. Цалкам тая гаёўня ўяўлялася немараччу, зь якой коннай фурманкаю магчыма было выбрацца ў накірунку бліжэ
Vadim Sidorovich
16 hours ago4 min read


Паводкавыя вымоіны ранейшага часу пад Асовымі ў Налібоцкай пушчы
У гэтым невялічкім пасьце хацелася бы паведзіць аб вымоінах блізу былой вёсачкі Асовыя на паўднёвым захадзе Налібоцкай пушчы. Яны даволі значныя як па плошчы акваторыі, гэтак і па глыбіні. Акваторыя гэтых вымоін займае ад 0.2 да 2.3 гектара. Іхная глыбіня да чатырох мэтраў, але пераважна ад 0.5 да 2 мэтраў. Гэтыя вадаёмы насяляе вялікая колькасьць зялёных жабаў. Водзіцца тамака балотная чарапаха. Сярод рыб пераважаюць уюн, карасі, лін і шчупак. Радзей сустракаюцца плоць ды а
Vadim Sidorovich
May 181 min read
bottom of page





